Усе навіны

Усе гульцы «Лідса» атрымаюць зніжэнне зарплаты на 50-60% у выпадку вылету ў чэмпіёншып

9 траўня 2023, 10:47

У кантрактах усіх гульцоў «Лідса» прапісаны пункт пра зніжэнне зарплаты ў выпадку вылету ў чэмпіёншып, сведчыць The Athletic.

Па даных крыніцы, гаворка ідзе пра 50-60%.

Калі каманда не застанецца ў АПЛ, то чакаецца маштабны распродаж на 150-200 мільёнаў фунтаў для перабудовы саставу.

Пасля 35-га тура «Лідс» ідзе 19-м з 30 ачкамі. Столькі ж у «Лестэру», у «Эвертана» – 32, у «Нотынгем Форэст» – 33.