Усе навіны

Трэнер «Арсенала» Паўлюковіч: «Хачу, каб маю каманду баяліся яшчэ да стартавага свістка, каб футбол у нашым выкананні падаўляў суперніка»

9 траўня 2023, 15:54

Галоўны трэнер «Арсенала» Сяргей Паўлюковіч распавёў пра свае бачанне ідэальнага футбола.

– Я хачу, каб маю каманду баяліся яшчэ да стартавага свістка. Мне наогул хацелася б, каб футбол у нашым выкананні падаўляў футбол суперніка, каб у іх быў менталітэт – забойца – гэта такое слова дрэннае – пераможцаў. Каб выходзячы з намі на гульню, супернік быў у такім пачуцці, што «блін, ну, з «Арсеналам» максімум пры ўсіх [магчымасцях] – гэта толькі нічыя можа быць», – падзяліўся Паўлюковіч.