Усе навіны

Абаронца мінскага «Дынама» Бягуноў: «З «Шахцёрам» было шмат мужчынскай барацьбы. Добра, што яна не перайшла ў грубасць ці подласць»

9 траўня 2023, 23:45

Абаронца мінскага «Дынама» Раман Бягуноў пракаментаваў перамогу над «Шахцёрам» (1:0) у 7-м туры чэмпіянату Беларусі.

«У «Шахцёра» было бачна жаданне, было шмат мужчынскай барацьбы. Добра, што яна не перайшла ў грубасць ці подласць. Было шмат жоўтых, але такіх гульнявых. Ніхто не хацеў саступаць. Як часта ў такіх гульнях бывае: момантаў не так многа. Рэалізацыя нам дапамагла», – сказаў Бягуноў.