Усе навіны

«Атлетыка», «Чэлсі», «Мілан» і «Напалі» зацікаўлены ў Доўбіку, «Жырона» адпусціць яго мінімум за 45 млн еўра

22 траўня, 19:22

Форвард «Жыроны» Арцём Доўбік зацікавіў «Атлетыка», «Чэлсі», «Мілан» і «Напалі», паведамляе Mundo Deportivo.

Сума адступных за 26-гадовага ўкраінца складае каля 45 мільёнаў еўра.

Іспанскі клуб не мае намеру адпускаць футбаліста за суму ніжэйшую за яго клаўсулу.

Нападаючы забіў 21 гол і зрабіў 9 асістаў у 38 матчах за «Жырону».