Усе навіны

Павел Раднёнак: «Энергетык-БДУ» ні ў якіх дагаворных матчах летась не ўдзельнічаў»

11 траўня 2023, 22:02
3

Галоўны трэнер «Энергетыка-БДУ» Павел Раднёнак падзяліўся меркаваннем пра рашэнне КДК АБФФ.

– Афіцыйна магу сказаць адно. Наша каманда ні ў якіх дагаворных матчах летась не ўдзельнічала, – сказаў Раднёнак.

Нагадаем, КДК пазбавіў клуб другога месца па выніках сезона-2022, а таксама 20 ачкоў у цяперашнім розыгрышы вышэйшай лігі і 10 ачкоў на сезон-2024. Таксама «студэнтам» адмоўлена ў ліцэнзаванні на еўракубкі-2023/24.

Акрамя таго, кiраўнiк праекта Анатоль Юрэвіч дыскваліфікаваны на 5 гадоў, а тэхнiчны дырэктар клуба Арам Абдаль-Маджыд – на 3 гады.