Усе навіны

Фірміна блізкі да вяртання ў агульную групу «Ліверпуля», Кейта да гэтага часу ў лазарэце

12 траўня, 18:14

Галоўны трэнер «Ліверпуля» Юрген Клоп распавёў пра стан здароўя хаўбека Набі Кейта і нападаючага Раберта Фірміна.

«Фірміна і Кейта не згуляюць з «Лестэрам», таму што яшчэ не трэніраваліся з камандай.

Бачыў Бобі на трэніроўцы ўчора і, здаецца, ён амаль аднавіўся, але не думаю, што ён будзе гатовы гуляць. Калі пайду адсюль, а ён будзе на трэніроўцы – здзіўлюся. Дапускаю, ён вернецца ў агульную групу пасля матча з «Лестэрам», Кейта – не», – сказаў Клоп.

Фірміна апошні раз выходзіў на поле 17 красавіка. Пасля гэтага ён прапусціў 5 матчаў з-за цягліцавых праблем, хаця чакалі, што ён адновіцца да пачатку траўня. У гэтым сезоне бразілец забіў 11 мячоў і аддаў 5 галявых у 33 матчах. Статыстыка 31-гадовага футбаліста тут.

Кейта не гуляе з 25 лютага. У гэтым сезоне ў яго актыве 13 матчаў, без рэзультатыўных дзеянняў. Статыстыка 28-гадовага гвінейскага цэнтрхава тут.