Усе навіны

Дыуф забіў найлепшы гол тыдня ў Лізе канферэнцый

12 траўня 2023, 23:16

Найлепшым голам тыдня ў Лізе канферэнцый прызнаны мяч паўабаронцы «Базеля» Анды Дыуфа.

Футбаліст вызначыўся ў першым матчы 1/2 фіналу супраць «Фіярэнціны» (2:1).

На гол тыдня таксама прэтэндавалі Зэкі Амдуні («Базель»), Саід Бенрахма («Вэст Хэм) і Тэяні Рэйндэрс (АЗ).