Усе навіны

Супрацоўнік АБФФ: «Думаю, Шарснёў з «чорнымі спісамі» будзе бадацца. У кіраўніцтве лічаць, што за меркаванне нельга караць»

13 траўня 2023, 09:11

Супрацоўнік АБФФ у інтэрв'ю Tribuna.com распавёў пра стаўленне АБФФ да наяўнасці чорнага спісу ў беларускім футболе.

– Як у АБФФ ставяцца да наяўнасці «чорных спісаў» футбалістаў?

– Адназначна негатыўнае стаўленне. Ведаю, што кіраўніцтва федэрацыі ўсімі сіламі спрабуе прыбраць гэтыя спісы. У АБФФ лічаць, што ўсе гульцы і каманды павінны быць у роўных умовах, а людзей за выказванне сваёй думкі нельга караць.

Шарснёў нібыта збіраўся на прыём, каб прабіць пытанне адмены гэтых спісаў. Вось Кавальчук выйшаў з адпачынку – паглядзім, што будзе. Ці памяняе ён сваю пазіцыю? Не ведаю, «Дынама» ад БАТЭ недалёка яшчэ сышло :). Можа, пачакае яшчэ, каб мiнчане больш адарваліся.

– У АБФФ людзі падтрымліваюць футбалістаў?

– Канешне. Большасць жадаюць, каб гульцы хутчэй вярнуліся ў спорт, гулялі. Тут людзі разумеюць, што АБФФ існуе для футбольных клубаў, а не наадварот. Федэрацыя павінна рабіць усё, каб від спорту развіваўся, каб каманды, у тым ліку зборныя, станавіліся мацнейшымі, выступалі за мяжой.

– Як у цяперашняй абстаноўцы адчувае сябе Шарснёў?

– Па ім не скажаш, што яму цяжка. Так, у шматлікіх пытаннях ён працягвае разбірацца, уваходзіць у курс справы, але трымаецца ўпэўнена. Усё ж, відаць, адбіваецца папярэдні досвед працы (раней Шарснёў быў памочнікам Лукашэнкі і кіраўніком выканкама Лукашэнкі па Віцебскай вобласці – Tribuna.com). Шарснёў не робіць уражання чалавека, які здольны здацца пад грузам цяперашніх праблем у беларускім футболе. Ён такі ўпарты чалавек. Нам адразу казалі – ён ідзе да канца. Думаю, з «чорнымі спісамі» будзе бадацца.

– Папярэдняе кіраўніцтва федэрацыі неяк праяўляе сябе цяпер?

– Наогул не відаць і не чуваць. У цэлым федэрацыя працуе ў ранейшым рэжыме, бо глабальных перамен пасля выбараў не адбылося. Усе на сваіх месцах, кожны ў курсе сваіх абавязкаў, выконвае працу як можа і ўмее. Пакуль у АБФФ звычайны руцінны працэс, – сказаў супрацоўнiк АБФФ.

Tribuna.com публікуе каментарыі спікераў, якія знаходзяцца ў Беларусі, ананімна для іх бяспекі.