Усе навіны

Гол Капленкi ў свае вароты стаў пераможным для «Урала» Ганчарэнка ў матчы з «Арэнбургам»

13 траўня, 14:13

«Урал» Віктара Ганчарэнкі і Ягора Філіпенкі абыграў «Арэнбург» Міхаіла Сівакова, Юрыя Кавалёва, Кірыла Пячэніна і Кірыла Капленкі ў 27-м туры чэмпіянату Расіі.

Вырашальны мяч на 89-й хвіліне ў свае вароты забіў Капленка.

Філіпенка, які аднаўляецца ад пашкоджання, не патрапіў у заяўку «Урала».

У складзе «Арэнбурга» Капленка і Пячэнін правялі ўвесь матч, Міхаіл Сівакоў выйшаў на 69-й хвіліне. Кавалёў не патрапіў у заяўку.