Все новости

Супрацоўнік АБФФ: «КДК нікому не падуладны, выносіць рашэнні, нічога не тлумачачы»

13 траўня 2023, 15:57

Супрацоўнік АБФФ у інтэрв'ю Tribuna.com распавёў пра працу КДК АБФФ па справе «дагаварных матчаў».

– Самае вялікае здзіўленне ў маім коле зносін выклікалі якраз тое, як было пададзенае рашэнне па справе – ніхто не патлумачыў, за што канкрэтна пакаранне, чаму яно менавіта такое па менавіта гэтых клубах, па менавіта гэтых гульцах. Вы распішыце, пакажыце людзям – тады не будзе пытанняў. А так складаецца адчуванне, што ў вялікіх кабінетах проста трасуць сваёй «годнасцю» і паказваюць адзін аднаму, хто чаго варты.

– Я так разумею, у федэрацыі многія чакаюць тлумачэнняў?

– Усе чакаюць. КДК выносіць рашэнні, нікому нічога не тлумачачы. Кажуць: «Чытайце артыкулы рэгламенту». А навошта вы існуеце, калі не каб тлумачыць логіку дзеянняў? Пакуль атрымліваецца, што КДК – гэта арганізацыя ўнутры арганізацыі, якая нікому не падуладная, – распавёў супрацоўнік АБФФ.

Tribuna.com публікуе каментарыі спікераў, якія знаходзяцца ў Беларусі, ананімна для іх бяспекі.

Нагадаем, КДК АБФФ разгледзеў інфармацыю, што ў ЧБ-2022 кіраўніцтва «Шахцёра» арганізавала дагаворныя матчы і фінансава стымулявала клубы вышэйшай лігі. У выніку «Шахцёр» быў пазбаўлены залатых медалёў, «Энергетык-БДУ» – сярэбраных. У гэтых клубаў і «Белшыны» таксама знялі ачкі на сезоны 2023 і 2024 гадоў. 30 чалавек атрымалі розныя дыскваліфікацыі і штрафы, але 25 з іх не будуць забаненыя, калі выплацяць прызначаныя сумы. Падрабязней пра справу «Шахцёра» можна даведацца па спасылцы ніжэй.