Все новости

У «МУС» заявілі, што «Энергетык-БДУ» «зліваўся» перад «Шахцёрам», «студэнты» выйгралі ў салігарчан у 22-м туры ЧБ-2022

13 траўня 2023, 16:42
1

Намеснік начальніка аддзела галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС рэжыму Лукашэнкі Міхаіл Мяховіч распавёў аб справе «Шахцёра».

Нагадаем, у сезоне-2022 «Энергетык-БДУ» перамог «Шахцёр» з лікам 1:0, а таксама прайграў (0:1).

– Сутнасць гэтых дагаворных матчаў заключаецца ў тым, што ажыццяўляецца подкуп каманд-сапернікаў, каб прайграць матч з нейкай колькасцю галоў. Але калі раней гэта тычылася ставак у букмекерскіх канторах, то для цяперашняй хвалі дамоўнякоў - гэта ўплыў на вынік.

– Гэта значыць з «Шахцёра» напрамую звярталіся ў «Энергетык-БДУ»?

– Звярталіся не толькі ў «Энергетык», але і ў «Белшыну». І адбывалася дамова на пэўных фінансавых умовах, дзе па дасягненні неабходнага выніку каманда злівалася перад чэмпіёнам краіны.

– Хто звяртаўся менавіта? Гэта каляфутбольныя людзі?

– Усё дакладна. Гэта менавіта тыя людзі, якія не ўваходзілі ў кіраўніцтва футбольнага клуба «Шахцёр», але яны ўплывалі на кіраўнікоў клуба, арганізоўвалі сустрэчы, давалі ўказанні і цягнулі «Шахцёр» да чэмпіёнства з дапамогай фінансавых уліванняў звонку, – сказаў Мяховіч.

Нагадаем, КДК АБФФ разгледзеў інфармацыю, што ў ЧБ-2022 кіраўніцтва «Шахцёра» арганізавала дагаворныя матчы і фінансава стымулявала клубы вышэйшай лігі. У выніку «Шахцёр» быў пазбаўлены залатых медалёў, «Энергетык-БДУ» – сярэбраных. У гэтых клубаў і «Белшыны» таксама знялі ачкі на сезоны 2023 і 2024 гадоў. 30 чалавек атрымалі розныя дыскваліфікацыі і штрафы, але 25 з іх не будуць забаненыя, калі выплацяць прызначаныя сумы. Падрабязней пра справу «Шахцёра» можна даведацца па спасылцы ніжэй.