Усе навіны

Карла Анчалоці: «У мінулым годзе гульцы, якія выйшлі з лаўкі запасных, дапамаглі нам выйграць Лігу чэмпіёнаў»

14 траўня 2023, 11:20

Галоўны трэнер «Рэала» Карла Анчалоці падзяліўся чаканнямі ад матча ў адказ з «Манчэстэр Сіці» ў рамках 1/2 фіналу Лігі чэмпіёнаў, які адбудзецца ў сераду, 17 траўня.

«У мяне ёсць дакладнае ўяўленне пра склад на сераду, у мяне няма ніякіх сумневаў. Мы адчуваем сябе ўпэўнена. У мяне моцная лаўка запасных з гульцамі, якія могуць унесці свой уклад у такой гульні. У мінулым годзе гульцы, якія выйшлі з лаўкі запасных, дапамаглі нам выйграць Лігу чэмпіёнаў.

Гвардыёла пажаліўся на занадта запоўнены каляндар. У першым матчы мы гулялі з меншым адпачынкам, і зараз іх чарга. Расклад не ідэальны, і на гэтым усё. Занадта шмат гульняў для ўсіх. Ім было лепш гуляць у суботу, чым у нядзелю, і яны маюць рацыю. Я не ведаю, чаму мы згулялі першы матч у аўторак, а не ў сераду. Усе трэнеры скардзяцца на каляндар, і ў нехта павінен нешта рабіць з гэтым у будучыні», – сказаў Анчалоці.

У першым матчы ў Мадрыдзе «сметанковыя» і гараджане згулялі ўнічыю – 1:1.