Усе навіны

Трэнер брэсцкага «Дынама» Юрэвіч: «Трэба шукаць пазітыў. Так, мы пакуль не можам выйграць»

14 траўня, 14:22

Трэнер брэсцкага «Дынама» Аляксандр Юрэвіч пракаментаваў паразу «Шахцёру» (0:2) у матчы 8 тура чэмпіянату Беларусі.

– Ну, на самай справе, з чатырох гульняў, якія мы правялі, напэўна, па-футбольнаму, гэта найлепшая гульня ў нашым выкананні. На жаль, вынік адмоўны.

Але я застаўся задаволены якасцю гульняў. У прынцыпе, мы стварылі шмат момантаў. На жаль, не змаглі іх рэалізаваць.

Гульня, плюс-мінус была роўная, з улікам, што ў нас сёння адсутнічалі як і ў мінулай гульні, 5 чалавек.

Трэба шукаць нейкі пазітыў. Так, мы пакуль не можам выйграць.

Я думаю, з такой гульнёй, калі хлопцы павераць у сябе і будуць прыбаўляць, пакрысе ўсё ж такі перамогі прыйдуць.

– Вялікая колькасць трамаваных, плюс дыскваліфікацыя. Да тых футбалістаў, якія прапускалі ў мінулым сезоне зараз вось Дзіма Бага дадаўся. Відавочна, гэта замінае. Наколькі гэта крыўдна адчуваецца, што вы прыйшлі ў каманду новую. А тут такая напасць, скажам так?

– Натуральна, гэта замінае. Але траўмы – гэта натуральная з’ява ў футболе.

Тым больш яны будуць, бо мы ўсё ж такі ўзялі за аснову, што мы будзем працаваць трошкі ў іншым рэжыме, больш інтэнсіўным.

Таму, хлопцы, яшчэ сёння не вельмі гатовы да гэтай працы.

Мы думаем, з кожнага тыдня яны будуць дадаваць. Таму, траўмы – гэта нармальная з’ява. Калі іх баяцца… Калі ў трэніровачным працэсе вылятае, гэта, канешне, нядобра. Таму яшчэ раз паўтару, што мы крыху кірунак, інтэнсіўнасць працы змяняем.

Мы яшчэ не дашлі да такіх нагрузак, якія мы хочам даваць, рабятам. Але мне вельмі падабаецца рэакцыя хлопцаў, бо яны могуць гуляць у футбол, прычым такі прыстойны.

Так, ён фрагментальны, але ўсё ж якасць гульні сёння на некаторых адрэзках мне вельмі спадабалася, – сказаў Юрэвіч.