Усе навіны

Кірыл Альшэўскі: «Усю віну за паразу ад «Тарпеда-БелАЗ» бяру на сябе, бо не змог дагрукацца да футбалістаў. Нам не хапіла элементарна нават эмоцый»

14 траўня 2023, 23:37

Галоўны трэнер БАТЭ Кірыл Альшэўскі пракаментаваў паразу ад «Тарпеда-БелАЗ» з лікам 1:2.

– Мне вельмі шкада, што мы падвялі сваіх заўзятараў, якія прыйшлі асабліва на стадыён, тых, хто хварэў за нас.

І ўсю віну за гэтую паразу я бяру толькі на сябе, таму што не змог дастукацца да футбалістаў. І першыя 20 хвілінаў гэта паказалі, што проста не будзе.

З улікам таго, што правалілі пачатак матча, а потым вярталіся ў гульню, месцамі, у прынцыпе, дзейнічалі нядрэнна, але недастаткова для таго, каб выйграваць.

– Ці можна сказаць, што сваю ролю адыгралі дадатковыя паўгадзіны, якія вы правялі на гэтым тыдні? Я маю на ўвазе Кубак.

– Яны сапраўды згулялі нейкую сваю ролю, з улікам таго, што нам не хапіла элементарна нават эмоцый, мусіць. Таму што шмат эмоцый падалі ў гульні з «Нёманам», а потым серыя пасляматчавых пенальці таксама забірае шмат эмоцый, як дадатных, так і [адмоўных]…

З улікам таго, што гульня была дастаткова хутка, зразумела, што не без гэта.

Але, з іншага боку, рэалізуй мы тое, што стварылі, прынамсі… Трэба забіваць больш, чым тое, што мы забілі.

– Аляксандр Шасцюк сёння атрымаў пашкоджанне. Гэта цягліцавая траўма?

– Так, але ў нас, на самой справе, гэта ўся эпапея яшчэ з бабруйска доўжыцца. Ён тады атрымаў гэтае пашкоджанне, а зараз ён, у прынцыпе, проста… На той момант нам здавалася, што ён яшчэ можа… Неяк, гэта было нефатальна… Але з улікам таго, што не дастае нам часам недзе кадраў футбольных, даводзіцца рызыкаваць.

І ў дадзеным выпадку атрымалася, што тое пашкоджанне, якое ў яго было, ён нас загубіў.

Гэта значыць, таксама ў нас там яшчэ пару футбалістаў… Таму паўтару тое, што сказаў і ў мінулы раз, і ў пазамінулы: занадта дорага нам тыя 3 ачкі засталіся.

– Сёння была прэс-канферэнцыя, Ігар Кавалевіч выказаў меркаванне, што казаць пра тое, каб БАТЭ заслужана перамог «Нёман» у Кубку, – гэта няправільна з вашага боку, гэта значыць не па-мужчынску. Як вы можаце пракаментаваць гэтае выказванне?

– Я не буду каментаваць выказванне трэнераў, калег, – сказаў Альшэўскі.