Усе навіны

Асенсіа забіў за «Рэал» 12-й гол у сезоне – гэта паўтарэнне яго асабістага рэкорду

15 траўня 2023, 08:46

Вінгер «Рэала» Марка Асенсіа забіў пераможны гол у вароты «Хетафэ» (1:0) у 34-м туры Ла Лігі.

Гэты мяч стаў 12-м для іспанца ў сезоне. Ён паўтарыў уласны рэкорд рэзультатыўнасці, які ўстанавіў у мінулым сезоне. Але сёлета ён забівае часцей – кожныя 93 хвіліны, што таксама з'яўляецца яго асабістым рэкордам у «Рэале».

Кантракт Асенсіа завершыцца летам. «Рэал» вельмі задаволены гульнёй Марка і хоча працягнуць супрацоўніцтва, аднак сам футбаліст яшчэ не прыняў рашэнне.

У гэтым сезоне Асенсіа забіў 12 мячоў і аддаў 8 галявых у 47 матчах.