Усе навіны

Ігнатовіч пра справу «Шахцёра»: «Сітуацыя б'е вельмі моцна, але ў нас гуляюць адны мужчыны»

15 траўня 2023, 18:21

– Брамнік «Шахцёра» Сяргей Ігнатовіч пракаментаваў рашэнне КДК АБФФ па справе пра «дагаворныя матчы».

Слова «шок» тут падыходзіць. Шмат яшчэ іншых слоў падыходзіць, але спынімся на слове «шок». Такая сітуацыя б'е вельмі моцна. Але ў нас у камандзе гуляюць адны мужчыны, таму мы далей будзем выходзіць на поле і спадзявацца, што ўсё будзе добра, – перадае словы Ігнатовіча Sport5 са спасылкай на праграму «Арэна».

Нагадаем, КДК АБФФ разгледзеў інфармацыю, што ў ЧБ-2022 кіраўніцтва «Шахцёра» арганізавала дагаворныя матчы і фінансава стымулявала клубы вышэйшай лігі. У выніку «Шахцёр» быў пазбаўлены залатых медалёў, «Энергетык-БДУ» – сярэбраных. У гэтых клубаў і «Белшыны» таксама знялі ачкі на сезоны 2023 і 2024 гадоў. 30 чалавек атрымалі розныя дыскваліфікацыі і штрафы, але 25 з іх не будуць забаненыя, калі выплацяць прызначаныя сумы. Падрабязней пра справу «Шахцёра» можна даведацца па спасылцы ніжэй.