Усе навіны

Пачэціна хоча падпісаць у «Чэлсі» Асімхена, з будучыняй Лукаку пакуль не вызначыліся

15 траўня 2023, 23:46

Маўрысіа Пачэціна, які ў найбліжэйшы час афіцыйна ўзначаліць «Чэлсі», летам хоча падпісаць нападаючага «Напалі» Віктара Асімхена, паведамляе The Guardian.

Аргенцінскі спецыяліст лічыць пазіцыю форварда адной з тых, якая ў першую чаргу мае патрэбу ва ўзмацненні. Пры гэтым крыніца адзначае, што ў клубе яшчэ не вызначыліся з будучыняй Рамэлу Лукаку, які вернецца з арэнды ў «Інтэры».

Лонданцы разумеюць, што дамовіцца па трансферы 24-гадовага нігерыйца будзе складана – «Напалі» хоча захаваць склад пад Лігу чэмпіёнаў у наступным сезоне. Акрамя «Чэлсі», на Асімхена будзе прэтэндаваць «Манчэстэр Юнайтэд».

У бягучым сезоне ў актыве Віктара 28 галоў і 5 асістаў у 36 матчах, статыстыка – тут.