Усе навіны

Міланскае дэрбі ў паўфінале ЛЧ рассудзіць французская брыгада, «Сіці» – «Рэал» – польская

16 траўня, 09:20

Сталі вядомыя судзейскія прызначэнні на матчы ў адказ 1/2 фіналу Лігі чэмпіёнаў.

Матч паміж «Інтэрам» і «Міланам» будзе судзіць французская брыгада ў складзе Клемана Цюрпэна (галоўны арбітр), Нікаля Дана, Бенжамена Пажа (лайнсмены), Стэфані Фраппар (чацвёрты арбітр), Жэрома Брысара і Бенуа Міё (ВАР).

Сустрэчу «Манчэстэр Сіці» і «Рэала» вырашыць польская брыгада арбітраў (з адным румынам): Шымон Марчыняк (галоўны арбітр), Павел Сакольніцкі, Томаш Лісткевіч (лайнсмены), Іштван Ковач (чацвёрты арбітр), Томаш Квяткоўскі і Барташ Франкоўскі (ВАР).

Матчы адбудуцца 16 і 17 красавіка адпаведна.