Усе навіны

«Астан Віла», «Вест Хэм» і «Тотэнхэм» цікавяцца Уордам-Правзам

16 траўня, 13:04

Паўабаронца «Саўтгемптана» Джэймс Уорд-Правз можа ўлетку пакінуць клуб, паведамляе MailSport.

У дзейным кантракце гульца няма пункта з адступнымі ў выпадку вылету каманды ў Чэмпіёншып, але «святыя» чакаюць, што неўзабаве атрымаюць прапановы па гульцу.

28-гадовым ангельцам цікавяцца «Астан Віла», «Вэст Хэм» і «Тотэнхэм».

У мінулым годзе «Віла» прапаноўвала за гульца 25 млн фунтаў, але атрымала адмову. «Саўтгемптан» да гэтага часу лічыць, што Уорд-Правз варты больш, але пасля вылету клубу давядзецца разгледзець любыя сур'ёзныя прапановы.

Джэймс з'яўляецца выхаванцам клубнай акадэміі, за першую каманду ён дэбютаваў у 16-гадовым узросце ў кастрычніку 2011 года. За гэты час ён забіў 54 галы і аддаў 52 дзейсныя перадачы ў 407 матчах.