Усе навіны

Пагба выбыў мінімум на 20 дзён, але яшчэ можа згуляць у гэтым сезоне

16 траўня, 14:01

Паўабаронца «Ювентуса» Поль Пагба траўміраваўся ў сярэдзіне першага тайма матчу 35-га тура Серыі А супраць «Крэманэзе».

Як паведамляе журналіст La Gazzetta dello Sport Джавані Альбанезэ, француз прапусціць як мінімум 20 дзён. Гэта азначае, што ў гэтым сезоне Пагба больш не зможа згуляць за «Ювентус», бо апошні матч «старой сіньёры» запланаваны на 4 чэрвеня.

Паводле інфармацыі Альбанезэ, у клубе незадаволеныя інвестыцыямі, якія зрабілі ў Пагба мінулым летам, але «Ювентус» усё роўна будзе падтрымліваць свайго гульца, каб дапамагчы яму выбрацца з цяжкага становішча.

У гэтым сезоне 30-гадовы паўабаронца згуляў усяго ў дзесяці матчах «Ювентуса» ва ўсіх турнірах. Выхад у стартавым складзе на матч з «Крэманэзе» стаў для яго першым з красавіка 2022 года, калі Пагба яшчэ гуляў за «Манчэстэр Юнайтэд».

У выпадку паспяховага аднаўлення Поль яшчэ захоўвае шанцы выйсці на поле ў бягучай кампаніі: 16 і 19 чэрвеня зборная Францыя правядзе два матчы кваліфікацыі Еўра-2024 – супраць Гібралтара і Грэцыі.