Усе навіны

Гулец «Слуцка» Грaчышка пасля 1:1 з «Іслаччу»: «Поле не зусім у ідэальным стане. Але ўжо лепш»

16 траўня, 17:08

Футбаліст «Слуцка» Павел Грачышка падзяліўся меркаваннем аб матчы з «Іслаччу» (1:1).

– Рыхтаваліся да складанага суперніка. Ведалі, што каманда вельмі шмат гуляе вертыкальна. Меркавалі, што будзе вельмі шмат барацьбы, дык яно і атрымалася.

Плюс яшчэ і поле не зусім у ідэальным стане. Але ўжо лепш. У цэлым, роўная гульня атрымалася. Заканамерны рахунак. У нас у першым тайме былі моманты...

Цяжка прапускаць адразу з раздзявалкі. Гэта крыху прыбівае.

Не ведаю, ці карэктуюць [задачы на сезон]. Гэта пытанне да кіраўніцтва і трэнерскаму штабу, – сказаў Грaчышка.

Пасля 8 тураў каманда займае восьмае месца.