Усе навіны

Гулец «Энергетыка-БДУ» Сілінскі: «Заслужана занялі другое месца, а ў выніку засталіся ні з чым»

16 траўня, 17:51

Паўабаронца «Энергетыка-БДУ» Данііл Сілінскі падзяліўся меркаваннем пра справy «Шахцёра».

– Шмат чутак вакол апошняга матчу чэмпіянату-2022 супраць мiнскага «Дынама». Што можаш сказаць на гэты конт?

– Нам непрыемна такое чытаць. Які сігнал маглі падаць? Большага трызнення я ў сваім жыцці не чуў. Мы на кожны матч выходзілі перамагаць, асабліва ў апошнім туры.

У нас яшчэ быў шанец на чэмпіёнства – і хацелася выціснуць максімум у мінулым сезоне.

Ніколі ў жыцці не паверу, што нехта з той каманды пагадзіўся б пайсці на такое.

Страшна ўявіць, што зрабіў бы Анатоль Іванавіч [Юрэвіч] з гэтымі гульцамі. Ён, дарэчы, у перапынку сказаў, што мы можам і павінны перамагаць.

Людзі, якія глядзелі матч, упэўнена скажуць, што «Энергетык» граў на перамогу. Паглядзіце, якія галы мы ўвогуле прапусцілі.

Усё вельмі злыя пасля такіх навін. Заслужана занялі другое месца, а ў выніку засталіся ні з чым, – сказаў Сілінскі.

Нагадаем, КДК АБФФ разгледзеў інфармацыю, што ў ЧБ-2022 кіраўніцтва «Шахцёра» арганізавала дагаворныя матчы і фінансава стымулявала клубы вышэйшай лігі. У выніку «Шахцёр» быў пазбаўлены залатых медалёў, «Энергетык-БДУ» – сярэбраных. У гэтых клубаў і «Белшыны» таксама знялі ачкі на сезоны 2023 і 2024 гадоў. 30 чалавек атрымалі розныя дыскваліфікацыі і штрафы, але 25 з іх не будуць забаненыя, калі выплацяць прызначаныя сумы. Падрабязней пра справу «Шахцёра» можна даведацца па спасылцы ніжэй.