Усе навіны

Супрацоўнік «МУС» Меховіч: «Корзун перадаў «Гомелю» прапанову за грошы адабраць ачкі ў «Энергетыка-БДУ»»

18 траўня 2023, 15:11

Намеснік начальніка аддзела ГУБАЗіК рэжыму Лукашэнкі Міхаіл Мяховіч распавёў пра ролю Мікіты Корзуна ў справе «Шахцёра». Нагадаем, што капітан салігарчан дыскваліфікаваны ўмоўна на адзін год і аштрафаваны на 4,4 тысячы долараў

«Спартыўны дырэктар клуба «Шахцёр» Уладзімір Нідэргаус звярнуўся да гульца сваёй каманды Мікіты Корзуна, каб той выступіў злучным мастком з футбольным клубам «Гомель» і перадаў прапанову чальцам гэтай каманды за пэўную суму грошай адабраць ачкі ў «Энергетыка-БДУ» ў паядынку 28- га тура (на самай справе 29-м туры – Tribuna.com), што дазволіла б «Шахцёру» датэрмінова стаць чэмпіёнам. Корзун ролю пасярэдніка выканаў, аднак паядынак завяршыўся перамогай мінчукоў з лікам 2:1 і ўзнагарода, адпаведна, перададзена не было», – прыводзіць словы Меховіча «СБ».