Усе навіны

Мікалай Хадасевіч: «Глебу ні Хаві, ні Фабрэгас, ні Анры, ні ван Персі, напэўна, нафіг ужо даўно не патрэбныя»

19 траўня, 09:37

Журналіст Мікалай Хадасевіч на сваім YouTube-канала «Hodasevich-LIVE» пракаментаваў фразу Аляксандра Глеба пра перамогу «Барселоны» ў Ла Лізе.

Аляксандр Глеб у чарговы раз дэманструе, наколькі пасля сваёй бліскучай еўрапейскай кар'еры ў «Арсенале», у «Барселоне» і будучы паўнапраўным удзельнікам вось гэтага топавага футбола еўрапейскага, наколькі ён з гэтага вываліўся і страціў, напэўна, усе ўжо кантакты.

Яму, увогуле, ні Хаві, ні Фабрэгас, мусіць, ні ўсе ранейшыя сябры, Анры, хтосьці яшчэ Ван Персі, які нядаўна стаў чэмпіёнам Нідэрландаў разам з «Феенордам», толькі ўжо на іншай пасадзе. Мусіць, яму нафіг ужо даўно не патрэбныя. Ёсць выключна свае клопаты, якія звязаныя ці то з беларускім футболам, ці то з Беларуссю, – сказаў Хадасевіч.