Усе навіны

На матч «Іслач-2» – «Смаргонь-2» у Д3 у гаспадароў выйшла 6 футбалістаў, па рэгламенце трэба мінімум 7

28 красавіка, 14:45

28 красавіка ў 14:00 павінен быў пачацца матч першага тура другой лігі ў групе Захад «Іслач-2» – «Смаргонь-2».

Аднак у прызначаны час у гаспадароў на гульню выйшлі ўсяго шэсць футбалістаў. Па рэгламенце ў такім выпадку матч не можа быць згуляны.

Таксама па правілах матч можа пачацца на працягу гадзіны пасля ўстаноўленага часу. Арбітры і інспектар паядынку павінны чакаць 60 хвілін.

Калі ў мінскай каманды з'явіцца сёмы гулец, то матч пачнецца, калі не, то будзе зафіксаваны тэхнічны вынік.