Усе навіны

Біёнчык пра 0:1 з «Нёманам»: «Адзін са складовых матча прасядаў у сваіх рэакцыях і ацэнках – вынік не адлюстроўвае карціну на пляцоўцы»

13 траўня, 09:40

Галоўны трэнер «Славіі» Іван Біёнчык пракаментаваў судзейства пасля паражэння ад «Нёмана» (0:1) у матчы 8-га тура.

«Добры матч, я думаю, што дынамічны, інтэнсіўнасць добрая была. У цэлым добра дзейнічалі. На мой погляд, мусім прымаць той вынік, які ёсць, але я думаю, што ён не зусім адлюстроўвае карціну тую, якая была на пляцоўцы. Як ёсць, так ёсць. Гродна – з перамогай! А мы даўжэй рыхтуемся да наступнага матча.

Гульня была цікавай. Хацелася б, канешне, каб усе састаўныя адпавядалі гэтаму матчу. Сёння адзін са складовых матча значна прасядаў у сваіх рэакцыях і ацэнках. Але ў цэлым запал, эмоцыі і дысцыпліна былі добрымі. Хацелася б падыходзіць да такіх матчаў з поўнай абоймай. У нас, на жаль, выпалі Ціханоўскі, Бацішчаў, Салавей. У такіх матчах вельмі важная абойма, а ў нас сёння менавіта гэтых хлопцаў не было. Яны б дадалі нам добрых фарбаў. Але і тыя хлопцы, што выйшлі ў стартавым складзе і на замену, добра дзейнічалі, добра моманты стваралі, добра прэсінагавалі, добра пазіцыйна абараняліся. Іншая справа, што трэба дабягаць, рэалізоўваць, пападаць.

І было б тады цікава, як ракурс разгарнуўся б і як бы трэці ўдзельнік падзей рэагаваў бы на гэтыя абставіны», – сказаў Біёнчык.