Усе навіны

На «Шахцёр» накладзены штраф у 3700 рублёў за адсутнасць рэгістрацыі дадатковых пагадненняў з Калабарычам, Джорджам Іванавічам і трэнерам Чыжовым

19 траўня, 14:20

19 мая адбылося пасяджэнне камітэта па статусе і пераходах АБФФ, на якім было разгледжана хадайніцтва аб адсутнасці рэгістрацыі да працоўных дагавораў «Шахцёра» з футбалістамі Дарыа Калабарычам і Джорджам Іванавічам, а таксама трэнерам Валерыем Чыжовым. Было прынятае рашэнне аб накладанні штрафу ў памеры 3700 рублёў (100 базавых велічыняў).

Акрамя таго, «Шахцёр» павінен будзе пагасіць запазычанасць перад Максімам Плотнікавым да 18 чэрвеня 2023 года. У адваротным выпадку на клуб будзе накладзена забарона на рэгістрацыю гульцоў.

Нагадаем, што раней КДК АБФФ разгледзеў інфармацыю, што ў ЧБ-2022 кіраўніцтва «Шахцёра» арганізавала дагаворныя матчы і фінансава стымулявала клубы вышэйшай лігі. У выніку «Шахцёр» быў пазбаўлены залатых медалёў, «Энергетык-БДУ» – сярэбраных. У гэтых клубаў і «Белшыны» таксама знялі ачкі на сезоны 2023 і 2024 гадоў. 30 чалавек атрымалі розныя дыскваліфікацыі і штрафы, але 25 з іх не будуць забаненыя, калі выплацяць прызначаныя сумы. Падрабязней пра справу «Шахцёра» можна даведацца па спасылцы ніжэй.