Усе навіны

«Нёман» атрымаў шостую перамогу запар у ЧБ

20 траўня 2023, 16:56

20 траўня «Нёман» у матчы 9-га тура чэмпіянату Беларусі перайграў «Белшыну» (2:0). Для каманды з Гродна гэта шостая перамога запар з агульным лікам 12:2.

Падапечныя Ігара Кавалевіча не губляюць ачкі з трэцяга тура, калі згулялі ўнічыю з «Гомелем» (3:3).

Пасля 8 матчаў у «Нёмана» 19 балаў і другое месца ў табліцы.