Все новости

Заўтра «Барусія» Д можа выйсці на першае месца ў Бундэслізе

20 траўня 2023, 22:34

«Баварыя» дома прайграла «Лейпцыгу» (1:3) у 33-м туры Бундэслігі.

Мюнхенцы з 68 ачкамі застаюцца на першым месцы, але заўтра дортмундская «Барусія» ў выпадку перамогі над «Аўгсбургам» можа зарабіць 70 пунктаў і ўзначаліць турнірную табліцу чэмпіянату Нямеччыны.

Нагадаем, апошні раз «Баварыя» не выйграла чэмпіянат Германіі яшчэ ў сезоне 2011/12, калі «Барусія» Юргена Клопа атрымала свой другі тытул запар.

У рамках апошняга тура Бундэслігі «Баварыя» на выездзе згуляе з «Кёльнам», а «Барусія» прыме «Майнц».