Усе навіны

Ганскі паўабаронца Менса перайшоў у «Тарпеда-БелАЗ»

20 траўня, 23:06

25-гадовы ганскі паўабаронца Эванс Менса стаў гульцом «Тарпеда-БелАЗ».

Футбаліст выступаў за ганскі «Інтэр Аліес», фінскія ХIК, «Клубы-04», катарскія «Аль-Духаіль» і «Аль-Харытыят», партугальскі «Партымоненсі».

Апошняй камандай з'яўляецца егіпецкая «Кераміка», склад якой пакінуў у верасні 2022 года. За клуб згуляў у 16 матчах, забіў 1 мяч.

У складзе зборнай Ганы U23 правёў адзін матч.