Усе навіны

«Нотынгем Форэст» захаваў прапіску ў АПЛ

20 траўня 2023, 23:32

«Нотынгем Форэст» перамог «Арсенал» (1:0) у 37-м туры АПЛ.

Дзякуючы гэтай перамозе «леснікі» набралі 37 ачкоў, якіх стала дастаткова, каб гарантаваць сабе ўдзел у наступным чэмпіянаце Англіі.

Цяперашняя кампанія ў АПЛ для «Нотынгем Форэст» стала першай з сезону 1998/99, калі клуб вылецеў у Чэмпіёншып і з тых часоў 23 гады не мог вярнуцца ў эліту англійскага футбола.

Цяпер барацьбу за выжыванне дагэтуль вядуць «Эвертан», «Лідс» і «Лестэр». «Саўтгэмптан» ужо датэрмінова вылецеў з АПЛ.