Усе навіны

Дырэктар «Ювентуса» Кальва: «Павінны азнаёміцца з рашэннем, каб зразумець магчымасць падаць апеляцыю на зняцце ачкоў»

22 траўня, 23:20

Дырэктар «Ювентуса» Франчэска Кальва пракаментаваў рашэнне Федэральнага апеляцыйнага суда па зняцці 10 ачкоў з клуба.

«Першыя ўражанні адмоўныя, мы незадаволеныя. Мы чакалі, што рашэнне будзе да матча, пакуль рана рабіць далейшыя каментарыі. У хуткім часе мы зробім прэс-рэліз. Мы павінны спачатку прачытаць прычыны, каб зразумець магчымасць далейшай апеляцыі.

Гэта быў цяжкі, складаны і нават нечаканы сезон. Мы былі ў гонцы да самага канца. Бачыў, як хлопцы былі сканцэнтраваны. Яны паказалі сябе вялікімі людзьмі, змагаючыся супраць усяго і з усімі», – сказаў Кальва для DAZN.

Цяпер «Юве» другі раз пасля штрафу апусціўся ўніз у турнірнай табліцы – каманда займае 7-ю пазіцыю з 59 ачкамі, да зоны Лігі чэмпіёнаў – 7 пунктаў і матч у запасе.