Усе навіны

Гульцам і трэнерам «Мiнска» выплачваюць па 300-400 рублёў у месяц незалежна ад сум у кантрактах

22 траўня 2023, 23:16
1

«Трыбуне» сталі вядомыя падрабязнасці фінансавай сітуацыі ў «Мінску».

Паводле нашых звестак, сёлета максімальныя заробкі ў кантрактах гульцоў «Мінска» не перавышаюць адзнакі паўтары тысячы долараў. Сярэдні заробак у разы меншы – каля 1000 рублёў. Але выплачваюцца толькі грошы, узятыя з паступленняў з дзяржбюджэту, – а гэта ў раёне 300-400 рублёў у месяц на чалавека.

Аналагічная сітуацыя і ў трэнераў клуба. Яны атрымліваюць 370-380 рублёў за месяц. Пры гэтым зарплата галоўнага трэнера асноўнага складу Сяргея Яромкі – пару тысяч рублёў, у трэнера дубля і каманд старэйшых ліцэнзійных узростаў – у раёне тысячы. Некаторыя трэнеры з-за гэтага падзарабляюць у прыватных футбольных школах, у таксі ці іншых месцах. Свае грошы яны атрымліваюць перад аўдытарскай праверкай, у снежні-студзені.

Па выніках сезона-2022, у якім таксама былі праблемы з выплатамі, многія футбалісты падалі ў суд на «Мінск». У выніку яны выйгралі свае справы, а клуб абавязалі расплаціцца па даўгах. Па нашай інфармацыі, у апошняй дэкадзе студзеня гэтага года футбалістам усё ж такі выплацілі належнае па кантрактах, але не абяцаныя толькі на словах прэміяльныя.