Усе навіны

Трэнер «Ювентуса» Алегры: «Кожны раз, калі мы падымаем галаву, каб глынуць паветра, нас зноў штурхаюць уніз»

23 траўня, 10:40

Галоўны трэнер «Ювентуса» Масіміліяна Алегры пракаментаваў паражэнне каманды ў матчы 36-га тура чэмпіянату Італіі ад «Эмполі» (1:4).

Нагадаем, перад пачаткам матча стала вядома, што з клуба было знята 10 ачкоў з-за фінансавых махінацый і парушэння правілаў прыросту капіталу клуба.

«Кожны раз, калі мы падымаем галаву, каб глынуць паветра, нас зноў штурхаюць уніз. Гэта ўвесь час капае табе на галаву. Кап, кап, кап. Проста вырашыце гэтае пытанне раз і назаўжды.

Мы не павінны шукаць алібі ці апраўдання, мы ж – «Ювентус», прывыклі перамагаць, ці, прынамсі, змагацца за перамогу. Мы павінны трымацца разам, нам засталося згуляць яшчэ два туры, у нядзелю да нас прыязджае «Мілан».

Канешне, гэта дзіўна, калі прысуд прыходзіць за 10 хвілін да выхаду на поле. Мы прапусцілі пры першай магчымасці, а потым яшчэ раз. У нас былі магчымасці скараціць адставанне, але мы імі не скарысталіся.

Усё, што мы можам рабіць зараз – прамаўчаць і змірыцца з паразай. Перад гэтым матчам мы займалі другое месца ў табліцы з 69 баламі, трэба гэта разумець. Нават пасля пакарання, у выпадку перамогі, мы мелі шанц пазмагацца з «Міланам» за пуцёўку ў Лігу чэмпіёнаў, але, на жаль, усё пайшло не так.

Я не магу папракаць хлопцаў, бо гэта сапраўды няпростая сітуацыя. Наступныя некалькі дзён таксама будуць нялёгкімі, таму што спачатку мы вылецелі з Лігі Еўропы, а потым даведаліся пра навіну пра пакаранне за 10 хвілін да пачатку матча. Гэта не апраўданне, але гэта, несумненна, анамальны сезон для нас, нягледзячы на ўсе каманда зарабіла 69 ачкоў.

Псіхалогія з'яўляецца фундаментальным аспектам у футболе. Усяго за 15 хвілін да пачатку матча мы былі другімі і мелі 69 ачкоў, а гэта зусім іншае, чым адставаць на 5 ачкоў ад «Мілана», які займае 5-е месца.

З майго боку было б баязлівасцю пакінуць клуб у такі момант. Хачу адзначыць адно – «Ювентус» другі ў табліцы, мы заслужылі гэта на полі. Мы прымаем усё, але я вельмі спадзяюся, што гэта проста вырашыцца раз і назаўжды.

Гэта непавага да людзей, якія працуюць, да гульцоў і трэнераў. Я не гавару ім, якое менавіта рашэнне яны павінны прыняць, я проста прашу іх вырашыць гэтае пытанне раз і назаўжды. Гэта неверагодна. Проста неверагодна. Хопіць ужо», – сказаў Алегры.