Усе навіны

«Колас» Золатава – «Барселоне»: «Частка вашых заўзятараў з Расіі праводзіць «вызваленчую» спецаперацыю ў выглядзе дзясяткаў тысяч смерцяў»

23 траўня, 17:07

Прэс-служба «Коласа» беларускага абаронцы Мікалая Золатава адрэагавала на відэазварот гульцоў «Барселоны» Алекса Бальдэ і Серджы Раберта да расійскіх заўзятараў пасля перамогі ў Ла Лізе.

«Пакуль вы, «Барселона», перадаеце віншаванні сваім заўзятарам у Расіі, частка з іх праводзіць «вызваленчую» спецаперацыю на тэрыторыі нашай дзяржавы, у выглядзе дзясяткаў тысяч смерцяў, знявечаных лёсаў, разбураных жылых дамоў.

Чаму б вам не прыехаць у нашы разбураныя горада і ня падзяліць з мясцовымі святкаваннямі свайго чэмпіёнства? Упэўненыя, там таксама ёсць фанаты вашага клуба», – гаворыцца ў заяве клуба.