Усе навіны

Шпілеўскі пра будучыню: «Будзем гуляць у Лізе чэмпіёнаў. У мяне ўсе думкі толькі пра «Арыс»

23 траўня 2023, 17:20
1

Беларускі галоўны трэнер «Арыса» Аляксей Шпілеўскі падзяліўся меркаваннем пра цікавасць з боку маскоўскага «Дынама».

21 траўня «Арыс» датэрмінова стаў чэмпіёнам Кіпра ўпершыню ў сваёй гісторыі.

– У вас ёсць разуменне, ці застанецеся вы ў «Арыс» у наступным сезоне?

– Думаю, было б неразумна з майго боку нешта рабіць. Мы будзем выступаць у другім раундзе кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў. Так што зараз усе мае думкі толькі пра «Арыс».

– Атрымліваецца, вы для сябе сапраўды вырашылі, што застаяцеся на Кіпры?

– Так, вядома.

– Пытаюся таму, што было шмат размоваў аб тым, што вы з'яўляецеся кандыдатам на пасаду галоўнага трэнера маскоўскага «Дынама».

– У нас былі зносіны з Жэлька Бувачам. Я вельмі шаную цікавасць такога топ-спецыяліста, мне было прыемна з ім пагутарыць. Я агучыў яму сваё бачанне.

У мяне кантракт з «Арысам», мы сталі чэмпіёнамі, будзем гуляць у Лізе чэмпіёнаў. На дадзены момант у мяне ўсе думкі толькі аб гэтай камандзе, – сказаў Шпілеўскі.

35-гадовы Шпілеўскі працуе галоўным трэнерам «Арыса» з лютага 2022 года.