Усе навіны

Nike плануе зрабіць Вінісіуса вобразам барацьбы супраць расізму

23 траўня, 23:16

Учора з'явіліся чуткі, што вінгер «Рэала» Вінісіус Жуніёр хоча даць інтэрвʼю, у якім прыстрашыць сыходам з клуба, калі сітуацыя з расізмам у Іспаніі не зменіцца.

Аднак, паводле інфармацыі Marca, бразілец не плануе пакідаць «Рэал», а яго агент не прапаноўваў гэтага рабіць. Гулец адчувае падтрымку з боку клуба ў сітуацыі з расісцкім скандалам у матчы супраць «Валенсіі» і разумее, што футбольная супольнасць на яго баку.

Брэнд Nike выкарыстоўвае вобраз Вінісіуса ў інфармацыйнай кампаніі супраць расізму, якая ў бліжэйшыя дні пачнецца ў Іспаніі. Асаблівы акцэнт плануюць зрабіць на падзеях матчу паміж «Валенсіяй» і «Рэалам».