Усе навіны

Апеляцыйны камітэт АБФФ пакінуў у сіле 5-гадовую дыскваліфікацыю Юрэвіча, але зменшыў суму штрафу

26 траўня, 15:21

25 траўня адбылося паседжанне апеляцыйнага камітэта АБФФ, на якім разглядалася скарга трэнера «Энергетыка-БДУ» Анатоля Юрэвіча, якога дыскваліфікавалі на 5 гадоў па справе «Шахцёра», а таксама далі штраф у памеры 13 тысяч долараў (1000 базавых велічыняў).

Камітэт прыняў рашэнне пакінуць без зменаў 5-гадовую дыскваліфікацыю Брэвіча, але зменшыў суму штрафу ў два разы – да 6,5 тысяч долараў (500 базавых).

Нагадаем, 11 траўня КДК АБФФ разгледзеў інфармацыю, што ў ЧБ-2022 кіраўніцтва «Шахцёра» арганізавала дагаворныя матчы і фінансава стымулявала клубы вышэйшай лігі. У выніку «Шахцёр» быў пазбаўлены залатых медалёў, «Энергетык-БДУ» – сярэбраных. У гэтых клубаў і «Белшыны» таксама знялі ачкі на сезоны 2023 і 2024 гадоў. 30 чалавек атрымалі розныя дыскваліфікацыі і штрафы, але 25 з іх не будуць забаненыя, калі выплацяць прызначаныя сумы. Падрабязней пра справу «Шахцёра» можна даведацца па спасылцы ніжэй.