Усе навіны

Холанд прызнаны найлепшым гульцом сезона ў АПЛ

27 траўня, 13:49

Найлепшым гульцом сезона ў АПЛ прызнаны форвард «Манчэстэр Сіці» Эрлінг Холанд.

Для нарвежца сёлетні сезон стаў дэбютным у чэмпіянаце Англіі. Ён перайшоў з «Барусіі» Дортмунд. На тытул найлепшага гульца сезона таксама прэтэндавалі Кевін дэ Бруйнэ («Манчэстэр Сіці»), Хары Кейн («Тотэнхэм»), Марцін Эдэгор («Арсенал»), Макус Рэшфард («Манчэстэр Юнайтэд»), Букаё Сака («Арсенал») і Кіран Трып'ер («Ньюкасл»).

22-гадовы нарвежац у гэтым сезоне правёў 35 матчаў у АПЛ, забіў 36 галоў і аддаў 8 дзейсных перадач.