Усе навіны

Сем гульцоў «Арсенала» і «Сіці» патрапілі ў сімвалічную зборную АПЛ па версіі Goal, па два – з «Ньюкасла» і «МЮ»

27 траўня, 18:41

Выданне Goal апублікавала сваю сімвалічную зборную АПЛ 2022/23. У камандзе прысутнічаюць толькі гульцы з клубаў, якія фінішавалі ў топ-4.

Брамнік: Нік Поўп («Ньюкасл»).

Абаронцы: Кіран Трып'ер («Ньюкасл»), Уільям Саліба («Арсенал»), Лісандра Марцінес («Манчэстэр Юнайтэд»), Натан Аке («Манчэстэр Сіці»).

Паўабаронцы: Родры («Манчэстэр Сіці»), Марцін Эдэгор («Арсенал»), Кевін Дэ Бруйнэ («Манчэстэр Сіці»).

Нападнікі: Букаё Сака («Арсенал»), Эрлінг Холанд («Манчэстэр Сіці»), Маркус Рэшфард («Манчэстэр Юнайтэд»).