Усе навіны

«Інтэр» гарантаваў сабе месца ў Лізе чэмпіёнаў

27 траўня, 23:43

«Інтэр» датэрмінова гарантаваў сабе ўдзел у Лізе чэмпіёнаў наступнага сезону.

Міланцы абыгралі «Аталанту» (3:2) у 37-м туры Серыі А і сталі недасягальнымі для бергамаскаў, якія ідуць 5-і ў табліцы – перавага цяпер складае 8 ачкоў.

Да 7 пунктаў адставання можа скараціць «Ювентус», але гэты гандыкап таксама немагчыма адыграць у апошнім туры.

Таксама «Інтэр» згуляе ў фінале бягучага розыгрышу ЛЧ – 10 чэрвеня супраць «Манчэстэр Сіці».