Усе навіны

«Астан Віла» выступіць у Лізе канферэнцый, «Тотэнхэм» не трапіў у еўракубкі

28 траўня, 20:44

«Астан Віла» заняла сёмае месца ў чэмпіянаце Англіі і заваявала пуцёўку ў кваліфікацыю Лігі канферэнцый.

У апошнім, 38-м туры, каманда Унаі Эмеры абгуляла «Брайтан» (2:1). «Віла» набрала 61 ачко.

«Тотэнхэм» на гэты раз у еўракубкі не прабіўся. «Шпоры» пасля перамогі над «Лідсам» (4:1) маюць 60 ачкоў і займаюць восьмае месца.