Усе навіны

Абаронца «Тарпеда-БелАЗ» Глушчанкоў: «Забілі хуткі гол. Можна сказаць, паўплывала на гульню»

28 траўня, 21:25

Абаронца «Тарпеда-БелАЗ» Кірыл Глушчанкоў выказаўся пра перамогу сваёй каманды ў Кубку Беларусі. «Тарпеда-БелАЗ» выйграў у БАТЭ (2:0).

– Эмоцыі самыя станоўчыя, самыя пазітыўныя. Але калі сапраўды, настолькі аддалі ўсе сілы, што нават эмоцый ужо не застаецца. Проста нават парадавацца. Але ў любым выпадку мы да гэтага доўга ішлі, мы вельмі доўга трэніраваліся, вельмі шмат працавалі і, канешне, мы вельмі шчаслівыя, што мы забралі гэты трафей, мы патрапілі ў еўракубкі. Безумоўна, гэта шчасце, радасць, станоўчыя эмоцыі.

– Наколькі ўдалося сёння выканаць ўстаноўку трэнера?

– Зразумела, што не ўсё атрымлівалася, але, у прынцыпе, дзейнічалі па плане. Трэнерскую ўстаноўку выконвалі правільна, забілі хуткі гол. Можна сказаць, паўплывала на гульню. Пастараліся дапусціць мінімум памылак, а ў свае моманты забіць. Вось і ўсё, вось і ўвесь вынік.

– Вам асабіста наколькі было цяжка гуляць у абароне супраць нападаючых супернікаў?

– Я не скажу, што цяжка. Тут момант канцэнтрацыі. Да таго ж, мы гулялі два тыдні таму. Мы выйгралі, мы ўжо ведалі гэтую каманду.

– Што робіць Дзмітрый Молаш, што ў вас такая жывая лаўка?

– Такі момант сапраўды ёсць, пра гэта кажуць. Але, я думаю, мы пакінем гэта ў распранальні, – сказаў Глушчанкаў.