Усе навіны

Пачэціна ўхваліў апорніка «Спортынга» Угартэ як летнюю трансферную мэту «Чэлсі»

29 траўня, 11:58

«Чэлсі» вядзе перамовы са «Спортынгам» і прадстаўнікамі паўабаронцы Мануэля Угартэ, паведамляе інсайдар Фабрыцыа Рамана.

У перамовах удзельнічае агент Жоржэ Мендэш. Кандыдатуру Угартэ ўхваліў новы галоўны трэнер «Чэлсі» Маўрысіа Пачэціна, якога яшчэ не прадставілі афіцыйна.

Прапанова «ПСЖ» адносна футбаліста таксама яшчэ актуальная. Рашэння няма, але «Чэлсі» працягвае працаваць над трансферам.

Была інфармацыя, што «Чэлсі» гатовы выкупіць Угартэ і пакінуць яго ў арэндзе ў «Спортынга». Гаворка ішла пра 60 млн еўра клаўсулы.

Угартэ – выхаванец «Фенікса» з Уругвая. У Еўропу пераехаў у студзені 2021 года, калі стаў гульцом «Фамалікана». За «Спортынг» выступае з лета 2021 года. У гэтым сезоне аддаў 1 галявую ў 47 матчах. Статыстыка 22-гадовага уругвайскага апорніка тут.