Усе навіны

Андрэй Кудравец: «Цалкам віна ўсёй каманды, што мы прайгралі ў фінале Кубка. Не ведаю, што не атрымалася»

30 траўня, 09:12

Брамнік БАТЭ Андрэй Кудравец адразу пасля фінальнага свістка ў прайграным фінале Кубка Беларусі супраць «Тарпеда-БелАЗ» пракаментаваў вынік матчу.

– Сваёй віны не адчуваеце?

– Цалкам і цалкам віна ўсёй каманды, што мы прайгралі. Відаць, «Тарпеда-БелАЗ» было мацнейшым.

– Другі год у фінале запар[прайграеце], ну гэта проста вельмі няўдала складаецца фінал Кубка для БАТЭ.

– Вы, у прынцыпе, самі адказалі на гэтае пытанне.

– Што не атрымалася так у цэлым? Складана зараз на эмоцыях нешта казаць?

– Я не ведаю. Трэба глядзець матч нанава. Як ёсць, так ёсць. Тут ужо нічога не выправіш. 2-0, – сказаў Кудравец.