Усе навіны

Дзмітрый Молаш: «Не стаў бы казаць, што мінскае «Дынама» наўмысна нехта кудысьці цягне»

30 траўня, 11:12

Галоўны трэнер «Тарпеда-БелАЗ» Дзмітрый Молаш пракаментаваў той факт, што мінскае «Дынама» ўжо называюць чэмпіёнам Беларусі.

– Вы набралі выдатны ход у чэмпіянаце, па страчаных ачках адстаеце ад менскага «Дынама» ўсяго на адзін бал. Як у такіх абставінах вы рэагуеце, калі «Дынама» ўжо называюць (у тым ліку некаторыя вашыя калегі) будучым чэмпіёнам?

– Не вельмі хочацца пра гэта казаць. Але ёсць просты момант: ва ўсёй суверэннай гісторыі Беларусі за тройку заўсёды змагаліся, груба кажучы, адны і тыя ж каманды: БАТЭ, мінскае «Дынама», «Шахцёр». Таму ўсё так і ўспрымаецца. Цяпер вось «выбралі» «Дынама», навесілі ярлык. Я б не хацеў займацца тым жа. Так, мінчане дабіваюцца поспеху, у іх добры трэнерскі штаб, каманды, добрая арганізацыя гульні. Я б не стаў казаць аб тым, што іх наўмысна хтосьці кудысьці цягне, шмат чаго яны дамагаюцца зусім заслужана, дзякуючы сваёй працы. Шмат што кажуць, але хто дзе будзе – усё гэта мы ўбачым восенню, – сказаў Молаш.