Усе навіны

Бензема паведаміў «Рэалу», што сур'ёзна разглядае прапанову з Саудаўскай Аравіі

30 траўня 2023, 23:38

Учора з'явілася інфармацыя, што нападаючы «Рэала» Карым Бензема атрымаў прапанову ад урада Саудаўскай Аравіі памерам у 200 мільёнаў еўра за два сезоны.

Як паведамляе Фабрыцыо Рамана, француз ужо паведаміў «Рэал» пра тое, што цяпер ён сур'ёзна разглядае варыянт пераезду ў Саудаўскую Аравію. Таксама Рамана пацвярджае інфармацыю пра агульную суму прапановы ў 200 млн, каб хутка пераканаць гульца ў пераходзе.

Бензема яшчэ год таму дасягнуў вуснай дамоўленасці пра падаўжэнне кантракту з «Рэалам» да лета 2024-га, але афіцыйна пагадненне так і не было заключана.

У клубе чакаюць канчатковага рашэння Карыма. Дакументы па новым кантракце ўсё яшчэ гатовы на выпадак, калі 35-гадовы ўладальнік «Залатога мяча» вырашыць застацца ў «Рэале» яшчэ на адзін сезон.