Усе навіны

Капітан «Ромы» Пелегрыні: «Маўрынью ўнікальны. Ён даў нам вельмі шмат»

31 траўня, 10:44

Капітан «Ромы» Ларэнца Пелегрыні перад фіналам Лігі Еўропы супраць «Севільі» адзначыў працу галоўнага трэнера каманды Жазэ Маўрынью.

«Мы падыходзім да гэтага фіналу з поўным усведамленнем, таму што, калі вы гуляеце ў такім матчы, спачатку трэба прайсці вялікі шлях. Мы ведаем, на якія ахвяры пайшлі і як моцна хацелі быць тут. Мы цалкам сканцэнтраваны, але гэта фінал, так што мы таксама напружаныя і ўсхваляваныя.

Маўрынью і еўракубкавыя фіналы? Мы ведаем, што ён унікальны. Ён даў нам вельмі шмат. Але мы прыехалі сюды, каб згуляць у фінале і паспрабаваць выйграць, мінулае не дасць вам перамогу над тым, з чым вы сутыкнецеся ў будучыні. Паглядзім, як усё пройдзе заўтра, але «Рома» сапраўды тут, у Будапешце, бо заслужыла гэта.

Маўрынью і еўракубкавыя фіналы? Мы ведаем, што ён унікальны. Ён даў нам вельмі шмат. Але мы прыехалі сюды, каб згуляць у фінале і паспрабаваць выйграць, мінулае не дасць вам перамогу над тым, з чым вы сутыкнецеся ў будучыні. Паглядзім, як усё пройдзе заўтра, але «Рома» сапраўды тут, у Будапешце, таму што заслужыла гэта», – сказаў Пелегрыні.

Матч «Севілья» – «Рома» пачнецца ў 22.00.