Усе навіны

У Сербіі знялі ачкі за дагаварнякі ў «Калубары» экс-гульцоў БАТЭ Сімавіча, Нікаліча і Васілевіча. Клуб вылецеў у Д2

31 траўня, 12:06

Футбольная асацыяцыя Сербіі разгледзела заяву пра дамоўныя матчы ад органаў УЕФА супраць футбольных клубаў «Калубара», «Младасць ГАТ» і «Спартака» з Субоціцы.

Дысцыплінарная камісія наклала санкцыі і зняла 9 ачкоў з «Калубары» экс-гульцоў БАТЭ Слабадана Сімавіча, Неманні Нікаліча і Міколы Васілевіча. Пасля зняцця ачкоў «Калубара» адправілася ў Д2.

«Спартака» з Субоціцы экс-абаронцы БАТЭ Мілаша Астоіча аштрафавалі на 27,3 тысяч даляраў (3 млн дзінараў).

«Маладасць ГАТ» экс-нападаючага барысаўчан Неманні Міліча аштрафавалі на 27,3 тысяч даляраў (3 млн дзінараў).

«Сваімі дзеяннямі або бяздзейнасцю пагражалі і парушалі сумленнасць футбольных матчаў і спаборніцтваў суперлігі і першай лігі», – гаворыцца ў заяве футбольнай асацыяцыі Сербіі.