Усе навіны

«Шахцёру» вынесена папярэджанне за невыкананне ўмоў кантракту і дадатковага пагаднення з Гружэўскім

2 чэрвеня, 14:20

2 чэрвеня адбылося паседжанне Камітэта па статуце і пераходам футбалістаў АБФФ. Камітэт разгледзеў заяву Глеба Шаўчэнкі ў адрас «Шахцёра» пра запазычанасць клуба па аплаце працы згодна з умовамі працоўнага кантракту. Было прынята рашэнне прадаставіць бакам тэрмін у 1 месяц для мірнага ўрэгулявання спрэчкі.

Акрамя таго камітэт вынес «Шахцёру» папярэджанне за невыкананне ўмоў працоўнай дамовы Дзяніса Гружэўскага і дадатковага пагаднення да яго.

Таксама разглядалі хадайніцтва «Белшыны» пра прыпыненне тэрміну выплаты запазычанасцяў экс-футбалістам клуба Дзмітрыю Зіновічу і Кірылу Радзівонаву, якое было адхілена.